У Мінску на Акрэсціна ўвечары затрымалі групу анархістаў
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху, паведамляе «Вясна».

Сярод затрыманых таксама журналістка Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і толькі вызвалены Аляксандр Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе — высвятляецца.
Вядома, што як мінімум адзін чалавек з затрыманай групы знаходзіцца ў Заводскім РУУС Мінска.
Сярод затрыманых таксама муж і жонка Наталля і Аляксандр Сенкавец, Улад Машчук, Уладзімір Ларыёнаў, Гарбаценка.