У Мінску закрываецца арт-прастора Hide. У лістападзе туды ўварваўся АМАП
Мінская арт-прастора Hide абвясціла аб закрыцці. Адпаведную заяву каманда зрабіла ў сацсетках.
![104_509847599.jpg 104_509847599.jpg](/img/v1/images/104_509847599.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сябры, мы закрываемся. Апошняя паці 07.01. Анонс і лайн-апы пазней. Бясконца любім вас», — гаворыцца ў паведамленні. Прычыну закрыцця ў Hide не патлумачылі, аднак можна меркаваць, што яна «палітычная».
У лістападзе ў Hide наўпрост пасярод вечарыны ўварваліся супрацоўнікі АМАП. Тады некалькі чалавек затрымалі. Былі паведамленні пра гвалт над удзельнікамі мерапрыемства.
Арт-прастора Hide знаходзілася на сталічнай вуліцы Кастрычніцкай. Там праводзіліся забаўляльныя імпрэзы, канцэрты і моладзевыя вечарыны.
Закрыццё Hide з'яўляецца працягам трэнду на прыпыненне дзейнасці разнастайных культурніцкіх і грамадскіх пляцовак, дзе беларусы маглі збірацца ў нефармальнай абстаноўцы і бавіць час.
![Падрабязнасці аблавы ў Hide «Ударылі па твары, я ўпала з канапы». З’явіліся падрабязнасці аблавы ў мінскай арт-прасторы Hide](/img/v1/images/1gjdvt9s16cohtzzx9px.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)