У МУС прапануюць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія выехалі з рэспублікі і «працуюць у інтарэсах заходніх краін»

«Калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна не можа адвярнуцца ад іх?»

photo_2021_10_18_19_50_20.jpg


Пра гэта сёння заявіў начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Вячаслаў Арлоўскі ў інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня».
Арлоўскі нагадаў пра нядаўнія змены ў закон аб грамадзянстве, дзе гаворыцца пра магчымую страту ў пэўных выпадках грамадзянства асобамі, якія набылі грамадзянства, а не сталі беларусамі па праве нараджэння, і прапанаваў «паглядзець далей».
— Людзі, якія ўцяклі з нашай краіны, ненавідзяць яе і сёння працуюць у інтарэсах заходніх краін, не павінны мець права называцца беларусамі. Калі яны адвярнуліся ад краіны, чаму краіна не можа адвярнуцца ад іх? У выніку яны не змогуць прыехаць у Беларусь у вольным парадку, не змогуць удзельнічаць у электаральных працэсах, грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, — заявіў ён.