У палітзняволеных «хімікаў» КДБ рэгулярна ладзіць ператрусы

Раней у палітычных «хімікаў» масава прайшлі ператрусы ў студзені і лютым 2022 года.

photo_2022_05_08_18_15_09.jpg

Па інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчых установах №7, №39 і №43 супрацоўнікі КДБ рэгулярна праводзяць ператрусы і «правяраюць» тэлефоны.
Раней у палітычных «хімікаў» масава прайшлі ператрусы ў студзені і лютым 2022 года. 14 лютага ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў з’явіўся тэлеграм-чат «Волейбол по выходным». Такое рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Гэты чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Ужо 15 лютага КДБ пачаў «зачыстку».
У васьмі папраўчых установах супрацоўнікі КДБ ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты, выняцце тэлефонаў на экспертызы ў палітзняволеных. Таксама па месцы прапіскі былі праведзены ператрусы ў асуджаных да «хіміі» палітвязняў, якія пакінулі Беларусь. Пасля «рэйду» двух палітзняволеных перавялі ў СІЗА-3 і завялі новую крымінальную справу.