У папулярны ў Мінску гей-клуб прыходзіла міліцыя з сабакамі

У папулярны ў Мінску гей-клуб «Бурлеск» прыходзіла міліцыя з сабакамі — шукала наркотыкі і правярала ўстанову на магчымыя правапарушнні. Гэта адбылося ў ноч на 21 ліпеня, паведамляе TUT.by са спасылкай на заснавальніка праекта MAKEOUT Ніка Анціпава. Ён кажа, што сілавілі зладзілі «маскі-шоў».

milicyja_5.jpg

Міліцыя пацвярджае факт праверкі, але не ўдакладняе, у якіх менавіта клубах праходзілі рэйды. У афіцыйным паведамленні ГУУС Мінкарвыканкама сказана, што адбывалася рэгулярная адпрацоўка месцаў масавага адпачынку моладзі. Мэта такіх акцыяў — выявіць правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў і алкаголю, а таксама праверыць, ці няма ва ўстановах непаўналетніх. Ад пачатку года падчас такіх праверак выявілі 47 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі.
Увосень мінулага года ў клуб “Бурлеск” таксама прыхлодзіла праверка, рэйд быў і ў клубе «Каста Дзіва». Тады міліцыя паведамляла, што канфіскавала болей за 60 літраў нелегальнага алкаголю.
Паводле euroradio.fm