У Расіі заблакавалі доступ да сайта газеты «Белорусы и рынок»
У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах RFI і газеты «Белорусы и рынок». Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга.

Як
паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Пецярбурга, на сайце былі раскрытыя
страты асабовага складу Узброеных сіл Расіі ва ўкраінскай вайне — гэтая
інфармацыя лічыцца забароненай.
Месяц таму,
18 траўня, у Беларусі быў затрыманы і ўзяты пад варту дырэктар газеты
Канстанцін Залатых. Наколькі вядома, яго вінавацяць па ч. 2 арт. 130 КК
(Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай
варожасці або розні, злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з
выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Праваабаронцы прызналі Залатых
палітвязнем.
Паводле «Еўрарадыё».