У Расіі на мяжы з Украінай разбіўся штурмавік Су-25, пілот загінуў
У Расіі разбіўся ваенны самалёт. Папярэдняй прычынай аварыі называюць "тэхнічную няспраўнасць".
У Растоўскай вобласці на мяжы з Украінай разбіўся расійскі штурмавік Су-25. Як піша расійскі Telegram-канал Baza, пілот у выніку катастрофы загінуў.
Адзначаецца, што ў Паўднёвай ваеннай акрузе папярэдняй прычынай аварыі называюць "тэхнічную няспраўнасць".
Таксама агучвалася версія, што самалёт мог зачапіць лінію электраперадач. Штурмавік упаў нібыта падчас навучальнага палёту без боекамплекта.
З пачатку вайны ва Украіне кажуць, што ўсяго знішчаныя 216 самалётаў і 181 верталёт РФ.
Паводле УНІАН