У СМІ з'яўлялася інфармацыя, што нелегалаў перакідваюць у Мінск праз Маскву на рэйсах «Белавія». У авіякампаніі адрэагавалі на заявы
Гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец сказаў, што гэтая інфармацыя «не адпавядае рэчаіснасці».
Паводле слоў Ігара Чаргінца, за сёння ў Мінск з Масквы трапіў толькі адзін грамадзянін Ірака, і тое з дыппашпартам.
«Сёння з Масквы ў Мінск выконваецца пяць рэйсаў "Белавія" з двух аэрапортаў — "Шарамеццева" і "Дамадзедава". Я дасканала праверыў: на ўсіх рэйсах з Масквы каля 10 чалавек з пашпартамі не Беларусі і не Расіі. Сярод іх ёсць прадстаўнікі Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана. І ёсць толькі адзін пасажыр-грамадзянін Ірака, прычым з дыпламатычным пашпартам», — цытуе «БелТА» гендырэктара «Белавіі».