У Століне збітаму міліцыянерам 9-гадоваму школьніку стала дрэнна пасля допыту
9-гадовага Улада Палхоўскага 12 ліпеня 2016 года ў Століне збіў старшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Столінскага РАУС Вадзім Прылуцкі. Мясцовае РАУС справу замялі, аднак Святлана Палхоўская, маці хлопчыка, спрабуе дамагчыся праўды. Зараз Следчы камітэт вядзе праверку па яе заяве.
9-гадовага хлопчыка дапытаў інспектар па справах непаўналетніх Собаль у прысутнасці... жонкі міліцыянта Вадзіма Прылуцкага. Хоць маці Улада Палхоўскага нават не ведала пра допыт, а сацыяльны педагог, як таго патрабуе закон, адсутнічаў.
— Паміж 11 і 12 гадзінамі дня, падчас школьнага перапынку, тэлефануе мой сын: «мама, мяне дапытваў Собаль — інспектар ІСН, які курыруе нашу школу». «Мы знаходзіліся ў кабінеце завуча. Яшчэ інспектар ІСН апытваў Літвінка Мікіту і Дзіму Астроўскага. Ніхто не патлумачыў, на якой падставе праводзіцца допыт».
Мяне не паставілі ў вядомасць, што сёння ў школе будуць дапытваць дзіцяці. На якой падставе інспектар ІСН без мяне дапытваў непаўналетняга дзіцяці? Сын перанёс траўму. Але самае дзіўнае ў іншым: пры апытанні прысутнічала жонка міліцыянта, на якога я напісала заяву. Як гэта называецца? — абураецца Святлана Палхоўская.
Пасля допыту Улад Палхоўскі перанёс нервовы зрыў:
— У дзіцяці адбыўся нервовы зрыў. Я папрасіла медсястру агледзець яго (дарога ў школу ў мяне заняла б каля гадзіны), таму што яму дрэнна. Медсястра патлумачыла: дзіця вельмі перанервавалася, яна дала яму заспакаяльныя кроплі. Мая мама забрала дзіця са школы і звадзіла на прыём у паліклініку.
Мяне паставілі перад фактам: пасля допыту ў Собаля сын паскардзіўся на дрэннае самаадчуванне. Патэлефанавала маме Мікіты Літвінка: «ты ў курсе, што тваё дзіця дапытвае інспектар ІСН»? Тэлефаную следчаму, які праводзіць праверку: сцвярджае, што ніякіх распараджэнняў у рамках праверкі па заяве не атрымліваў і не аддаваў. І следчы не ў курсе, на якой падставе праводзіўся допыт дзяцей, — распавядае Беларускай праўдзе Святлана Палхоўская.
Дзікая гісторыя ў Століне пачалася яшчэ ўлетку. 12 ліпеня старшы інспектар аховы правапарадку і прафілактыкі Столінскага РАУС Вадзім Прылуцкі збіў 9-гадовага Улада Палхоўскага. Малады і ініцыятыўны міліцыянт, як яго характарызуе раёнка, у дзень свайго 36-годдзя — 12 ліпеня збіў свайго 9-гадовага суседа.
Амаль два месяцы РАУС не займалася справай аб збіцці, а ў выніку — разгляд справы спынілі.
Вадзіма Прылуцкага ня адхілялі ад службы нават падчас службовай праверкі, якую праводзіў яго падначалены. А збітага хлопчыка паставілі на ўлік па справах непаўналетніх.
Святлана Палхоўская накіравала ў пракуратуру заяву аб збіцці свайго сына. Зараз праверкай займаецца Следчы камітэт, які не даваў указанняў РАУС апытваць хлопчыка.
Паводле belprauda.org