У Мінскім абласным судзе разгледжана скарга нясвіжскай актывісткі БХД

У Мінскім абласным судзе (Свярдлова 3) 24 чэрвеня а 10-й гадзіне распачаўся суд па скарзе нясвіжскай актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Наталлі Бордак.



sud1.jpg

У выніку Менскі абласны суд 24 чэрвеня адмяніў пастанову Нясвіжскага раённага суда. Справа накіраваная на новы разгляд, бо міліцыянты няправільна кваліфікавалі дзеянні актывісткі. Апроч таго, у справе выяўленыя працэсуальныя парушэнні, распавёў прысутны на працэсе в.а. каардынатара менскай абласной арганізацыі аргкамітэту БХД Павал Пракаповіч.

Падчас суду адвакату атрымалася даказаць, што Наталля Бордак не праводзіла пікет, нікога не арганізоўвала і нікому не перашкаджала, а папросту выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю.

Пра новую дату разгляду актывістцы паведамяць пазней.

Нагадаем, Нясвіжскі суд 19 траўня аштрафаваў Наталлю Бордак на 20 базавых велічынь (3 млн рублёў) за плакат "Не пуцінскай вайне з Украінай!". Актывістка БХД была затрыманая 9 траўня і ўсе выходныя да панядзелка 12 траўня правяла ў міліцыі.
Прэсавая служба БХД