У Наваполацку ля дома затрымалі Сяргея Малашонка

У Наваполацку раніцай 24 студзеня ля самага дому міліцыянты затрымалі мясцовага актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Сяргея Малашэнка.



navapolacak_akcia.jpg

Ён ішоў на пошту, каб даслаць ліст начальніку Наваполацкага РАУС, у якім хацеў запытацца, чаму яму даслалі позву без патрэбных пазнак, да таго ж яе папросту кінулі ў паштовую скрыню.

Як распавяла віцебская абласная каардынатарка БХД Таццяна Севярынец, Малашэнка затрымалі адразу на выхадзе з пад'езду і на вачох у жонкі запіхнулі ў міліцэйскую машыну.

Нагадаем, актывіста выклікалі «на размову» пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага. Але Сяргей без позвы нікуды ісці не збіраўся.

Паводле інфармацыі Прэсавай службы БХД