Уладзімір Драбышэўскі: Веру можа падмяняць ідэалогія

Гомельскі святар Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімір Драбышэўскі стаў вядомым пасля таго, як выйшаў на пратэстныя акцыі з плакатам «Спыніце гвалт». За ўдзел у мірных акцыях протаіерэя двойчы судзілі, у выніку чаго ён правёў 25 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.



drabysheuski_buyza.jpg

Пра сумленне ў супрацоўнікаў міліцыі і пра свой арыштанцкі вопыт святар распавядае карэспандэнту «Радыё Рацыя» Міколу Бянько:

— Я пытаў, ці падабаецца такая праца, як пасля спіцца? Некалькі чалавек фармулявалі маё пытанне: “Вы маеце на ўвазе сумленне?” Я ўсё ж такі як святар, хрысціянін, прытрымліваюся таго пункту гледжання, што ў кожнага чалавека ёсць сумленне, нават у беларускага міліцыянта з унутраных органаў. Дык вось яны казалі: “Так, мы спім спакойна, у нас усё добра”.

Выпускнік фізічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзімір Драбышэўскі 20 гадоў таму стаў праваслаўным святаром. Ён з’яўляецца таксама бацькам шасцярых дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя