Уладзімір Мацкевіч не будзе абскарджваць прысуд

Філосаф-палітвязень Уладзімір Мацкевіч адмовіўся абскарджваць прысуд. Цяпер мінае месяц, як заснавальніку «Лятучага ўніверсітэта» вынеслі прысуд.

123201202_5b7.webp


Уладзімір Мацкевіч адмовіўся ад апеляцыі на прысуд, паведаміла «Народная Воля». 

Уладзіміру Мацкевічу —  філосафу і метадолагу, заснавальніку «Лятучага ўніверсітэта» — месяц таму, 23 чэрвеня, прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу Мацкевіча ў закрытым судзе разглядаў Сяргей Епіхаў. Ён жа раней выносіў рашэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 342.


Нядаўна Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму. Адрас для лістоў такі: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч.