Урач-анестэзіёлаг Ніка Сяховіч, якую звольнілі за актыўную грамадзянскую пазіцыю, пакінула Беларусь
Пра гэта дзяўчына паведаміла ў Твітары.

Ніка Сяховіч
Ніка Сяховіч актыўна адстойвала сваю грамадзянскую пазіцыю, сумленна распавядала пра каронавірусную пандэмію, стаяла ў ланцугах салідарнасці з іншымі медыкамі. За гэта яе звольнілі нават нягледзячы на тое, што ў Беларусі дэфіцыт рэаніматолагаў-анестэзіёлагаў.
У сваім Твітары яна ў вялікім трэдзе падрабязна распавяла, што 26 чэрвеня да яе прыйшлі па месцы прапіскі, а потым па месцы пражывання, але дзверы ламаць не сталі. Дзяўчына хутка сабрала рэчы і з дапамогай сяброў уцякла ва Украіну. У гэтым ёй дапамаглі добрыя людзі з надзіманай маторнай лодкай.
Ніка мяркуе, што сілавікі ёй зацікавіліся праз відэа з прапагандыстам Азаронкам, якому яна ў метро ўключыла песню спявачкі Ляўчук «Азаронак».
Зараз дзяўчына знаходзіцца ў бяспецы.