Вінаватых у нападзе на Польскі дом пакуль не знайшлі

Вінаватыя ў нападзе на будынак Польскага дому ў Лідзе ў пачатку снежня 2011 года пакуль не знойдзеныя. Польскі дом, нагадаем, з’яўляецца сядзібаю рэгіянальнага аддзелу грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў Беларусі".



120362.jpg

Адзін з эпізодаў нападу — спроба падрыву каля будынку самаробнай выбуховай прылады. У выніку супрацьпраўнага акту "крыху абгарэлі дзверы”.

Сама спроба падрыву будынка ў Лідзе адбылася ў снежні 2011 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша "Ежедневник".


11 снежня 2011 года вартаўніца пабачыла незвычайную ўспышку святла каля будынка. Яна выклікала міліцыянтаў. Тыя знайшлі каля будынка нейкае прыстасаванне, якое выклікала ўспышку.
Невядомых, якія хацелі ўзарваць будынак, дагэтуль не знайшлі.

Справа расследуецца ў сувязі са злачынствамі, прадугледжанымі ч. 2 арт. 128 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) і ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэксу.

У пераліку абвінавачанняў невядомым падрыўнікам "тэрарызм" таксама не фігуруе.
Расследаванне як мінімум раз прыпынялася, праведзены шэраг экспертыз, якія паказалі, што ў складзе прылады былі выбуховыя рэчывы.


Паводле БелаПАН, radyjo.net, euroradio.fm