Выезду з Беларусі ў ЕС чакаюць больш за 5 тысяч фур

Днём 20 лютага ўезду ў Латвію чакаюць больш за 1450 кіроўцаў. Больш за 600 машын на пункце пропуску «Грыгораўшчына«. Самая доўгая чарга на «Урбанах» — больш за 850 машын.

kotlovka.jpg


На мяжы з Літвой сабралася больш за 2380 машын. Больш 270 кіроўцаў чакаюць на пункце пропуску «Відзы». Яшчэ больш за 600 — на «Катлоўцы» і больш за 570 каля «Каменнага Лога». Таксама больш 580 кіроўцаў хочуць праехаць праз «Беняконі» і больш за 360 — праз «Прывалку», піша Еўрарадыё.

Уезду ў Польшчу чакаюць каля 1200 кіроўцаў: больш за 450 на «Бераставіцы» і больш за 750 на «Казловічах».

Мяркуючы па тым, што даныя Дзяржпагранкамітэта аб чэргах з 10 гадзін раніцы практычна не змяніліся да 12 гадзін дня, стаяць кіроўцам даводзіцца вельмі доўга.