За суткі ў Беларусі 786 новых выпадкаў каронавіруса
У Беларусі за суткі выявілі 786 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць інфікаваных афіцыйна дасягнула 413 139.
За дзень выпісалі 864 пацыенты. Усяго ж ачунялымі лічацца 405 909 чалавек, перадае REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 10 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр дасягнула 3082.
Зроблена за суткі 17 493 тэстаў, а ўсяго — 6,7 млн.