За тыдзень бязвізам з Літвой і Латвіяй скарысталіся каля 3,7 тысячы чалавек
За першы тыдзень бязвіза для жыхароў Літвы і Латвіі ў Беларусь прыбылі амаль 3,7 тысячы чалавек, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
![D. Umbraso/LRT nuotr. D. Umbraso/LRT nuotr.](/img/v1/images/1183948_971832_756x425.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
D. Umbraso/LRT nuotr.
З 15 красавіка з Літвы і Латвіі па бязвізе ў нашу краіну прыехала 3678 замежнікаў. За першы тыдзень правам бязвізавага ўезду скарысталіся 984 грамадзяніны Латвіі, 318 неграмадзян Латвіі і 2376 грамадзян Літвы.
Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь дазволены для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі да 15 траўня ўключна.