За ўдзел у пратэстах у Салігорску будуць судзіць чацвярых хлопцаў

У ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года у парку «Чатырох стыхій» у Салігорску прайшлі акцыі пратэсту. Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу. У выніку чацвярых маладых людзей будуць судзіць па ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады), а таксама па ч. 2 арт. 363 (супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, здзейсненае групай асоб, спалучанае з ужываннем гвалту і з пагрозай яго прымянення) Крымінальнага кодэкса.

Фота: sk.gov.bу

Фота: sk.gov.bу

Супрацоўнікі ГУБАЗіК устанавілі, што да ўдзелу ў пратэстах маюць дачыненне члены ультраправай «каляфутбольнай» групоўкі.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, чацвёра хлопцаў ва ўзросце ад 17 да 19 гадоў выкрыквалі лозунгі, крычалкі ў адрас дзейнай улады і супрацоўнікаў АУС, гучна пляскалі. «Супрацьпраўныя дзеянні суправаджаліся прайграваннем музычных кампазіцый пратэснага характару, якія гучалі з прынесенага магнітафона. Маладыя людзі, якія выстраіліся ў шэраг і ўзяўшыся за рукі (у «счэпку»), мэтанакіравана адмаўляліся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні», — паведамляе СК.
Паведамляецца, што паблізу рэстарана, які знаходзіцца на тэрыторыі парку «Чатырох стыхій», яны аказалі актыўны супраціў супрацоўнікам Салігорскага РАУС — «здзяйснялі агрэсіўныя выпады ў напрамку міліцыянтаў, кідалі ў іх бок камяні, тратуарную плітку, крэслы, палімерныя бутэлькі з вадкасцю і іншыя прадметы».
Па інфармацыі СК, трое з чацвярых абвінавачаных ужо судзімыя за хуліганства.
Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч.1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады), а таксама па ч. 2 арт. 363 (супраціўленне супрацоўнікам органаў унутраных спраў пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, учыненае групай асоб, спалучанае з прымяненнем гвалту і з пагрозай яго прымянення) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З санкцыі пракурора да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.