Мужа журналісткі Ірыны Слаўнікавай зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне»

На мужа журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандра Лойку склалі пратакол за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».

11037893_820065181400757_848750305297017678_n.jpeg

Па інфармацыі тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, справа ўжо паступіла ў суд Першамайскага раёна сталіцы, разгляд пройдзе пасля 14-й гадзіны.
Гэта ўжо трэці запар пратакол, які складаюць на Аляксандра Лойку. Ірына Слаўнікава ж, нагадаем, стала падазраванай у крымінальнай справе аб «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».