За заклікі лічыць галасы сумленна палітвязняў асудзілі да трох гадоў калоніі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска агучылі прысуд палітвязням Аляксею Хількевічу і Раману Лабанаву, паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2022_09_12_22_10_41.jpg photo_2022_09_12_22_10_41.jpg](/img/v1/images/photo_2022_09_12_22_10_41.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суддзя Кацярына
Мурашка прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса.
Мужчын асудзілі за рассылку лістоў выбарчым камісіям з заклікам лічыць галасы
выбаршчыкаў на рэферэндуме сумленна і прызначылі пакаранне: па тры гады пазбаўлення волі ў
калоніі агульнага рэжыму. Як сродкі здзяйснення злачынства канфіскаваныя
тэлефоны палітвязняў.
Хількевіч мусіць
выплаціць працэсуальныя выдаткі ў памеры 2754 рублі 2 капейкі. Лабанаў — 560
рублёў 18 капеек. Капэрты, каробкі, лісты паперы з тэкстам, паштовыя маркі з
матэрыялаў справы мусяць быць знішчаныя.
Вядома, што
Хількевіч быў затрыманы 17 лютага, а Лабанаў — 18 лютага 2022 года.
![Калонія за заклікі лічыць галасы чэсна 18-гадоваму палітвязню прысудзілі калонію за рассылку лістоў членам камісій па рэферэндуме](/img/v1/images/photo_2022_08_23_13_38_33.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 23
жніўня прысуд па гэтым жа артыкуле агучылі ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.
18-гадоваму палітвязню-першакурсніку Раману Карпуку прысудзілі тры гады
пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за адпраўку 99 лістоў членам
камісій па рэферэндуму ад імя «палітычных» суддзяў. «Я хацеў, каб рэферэндум
прайшоў справядліва і па законе», — казаў ён.