Замежныя дыпламаты напісалі лісты беларускім палітвязням
Дыпламаты краін Еўрасаюза і ЗША ў Дзень палітвязня ў Беларусі напісалі лісты салідарнасці беларускім палітвязням, паведамляе амбасада Швецыі ў Беларусі.
Дыпламаты выказваюць салідарнасць з палітвязнямі і чарговы раз патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць іх і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян Беларусі.
Беларускія праваабаронцы аб’явілі 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязеньВітольд Ашурак.
На сённяшні дзень у Беларусі за кратамі застаюцца 1204 палітвязні (паводле праваабаронцаў «Вясны»). Ініцыятыва Dissidentby налічвае 1464 палітычных зняволеных, сярод якіх — 184 жанчыны, 10 непаўналетніх і 450 былі асуджаныя на «хатнюю хімію». Гэта беспрэцэндэнтная сітуацыя ў гісторыі Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.
Паводле РС.