Як у Мінску ўшануюць памяць расстралянай у 1937 годзе інтэлігенцыі?
Штогод у Мінску праводзяцца імпрэзы, прысвечаныя прадстаўнікам інтэлігенцыі, рэпрэсаваным у 1930-я гады, нагадвае «Еўрарадыё».
82 гады таму, уночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД “амерыканкі” былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР: літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы.
Беларусы не забываюць пра гэтыя падзеі. Штогод у Мінску праводзяцца імпрэзы, прысвечаныя прадстаўнікам інтэлігенцыі, рэпрэсаваным у 1930-я гады.
Сёлета "Арт Сядзіба" запрашае на імпрэзу "Вечар вечных вершаў", якая пройдзе ў кавярні “Грай” 27 кастрычніка. 29 кастрычніка традыцыйныя літаратурныя чытанні “Ноч расстраляных паэтаў” адбудуцца ў Курапатах.
Падрабязней пра мерапрыемствы «Еўрарадыё» паразмаўляла з Алесем Снегам.