Названыя лаўрэаты сёлетняй Нобелеўскай прэміі па хіміі

Імі сталі Каралін Бертоцы (ЗША), Мортэн Мелдал (Данія) і Бары Шарплес (ЗША).

Лаўрэаты сёлетняй Нобелеўскай прэміі па хіміі Каралін Бертоцы, Мортэн Мелдал і Бары Шарплес

Лаўрэаты сёлетняй Нобелеўскай прэміі па хіміі Каралін Бертоцы, Мортэн Мелдал і Бары Шарплес


Сёлета Нобелеўская прэмія ў галіне хіміі прысуджаная за працу ў галіне малекулярнай хіміі і стварэння інструментаў для ўтварэння малекул, а таксама працу ў галіне біяартаганальнай хіміі.
Лаўрэатамі сталі Каралін Бертоцы (ЗША), Мортэн Мелдал (Данія) і Бары Шарплес (ЗША). Як сказана ў рашэнні журы, Шарплес і Мелдал «заклалі асновы для правядзення больш функцыянальных вопытаў». Даследаванні Бертоцы дапамагаюць, у прыватнасці, павялічыць эфектыўнасць барацьбы з анкалогіяй.
Для Бары Шарплеса гэта ўжо другая Нобелеўская прэмія: у 2001 годзе Камітэт адзначыў яго заслугі ў распрацоўцы хіральных каталізатараў, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці.
Урачыстае ўручэнне дыпломаў, медалёў і грашовага ўзнагароджання адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня.


Таксама ўчора былі абешчаныя лаўрэаты «нобелеўкі» па фізіцы. Імі сталі француз Алан Аспе, амерыканец Джон Ф. Клаўзер і аўстрыец Антон Цайлінгер. Шведская акадэмія вырашыла ўзнагародзіць іх за «за эксперыменты з заблытанымі фатонамі, якія ўстанавілі парушэнне няроўнасцей Бэла і якія заклалі пачатак квантавай інфарматыцы».