Пра «Бітлз» здымуць чатыры фільмы: кінастужкі павінны выйсці ў 2027-м
Брытанскі рэжысёр Сэм Мэндэс, які зняў фільм пра Джэймса Бонда, збіраецца зняць чатыры фільмы пра культавы музычны гурт «Бітлз».

AMY SUSSMAN/GETTY IMAGES
Брытанскі рэжысёр Сэм Мэндэс абвясціў, што мае намер зняць адразу чатыры мастацкія фільмы пра «Бітлз». У кожным з іх гісторыя рок-групы будзе расказана з пункту гледжання аднаго з музыкаў — Джона Ленана, Пола Макартні, Джорджа Харысана і Рынга Старра, паведамляе BBC.
Макартні і Стар, а таксама сем'і Ленана і Харысана далі Мэндэсу ўсе правы на выкарыстанне музыкі і падрабязнасцяў біяграфій членаў «Бітлз».
«Для мяне стане вялікім гонарам распавесці пра гісторыю найвялікшага рок-гурта ў гісторыі», — заявіў рэжысёр. Ён дадаў, што ягоны праект пра «Бітлз» «павінен» памяняць уяўленне пра тое, што такое паход у кіно».
Усе чатыры стужкі павінны выйсці ў кінапракат у 2027 годзе. Пакуль незразумела, ці будуць яны выпушчаныя адначасова або па чарзе, але кампанія Sony, якая будзе займацца вытворчасцю фільмаў, абяцае з часам расказаць пра нейкую «інавацыйную схему» іх з'яўлення ў кінатэатрах.
У мінулым было знята нямала фільмаў пра жыццё «ліверпульскай чацвёркі» і яе асобных членаў. Аднак удзельнікі «Бітлз» і іх кампанія Apple Corps ніколі раней не давалі для вытворчасці мастацкага фільма ўсе правы на выкарыстанне музыкі і гісторый жыцця Джона, Пола, Джорджа і Рынга.
Глядзіце таксама

Сэм Мэндэс — адзін з самых знакамітых брытанскіх кінарэжысёраў. У ліку яго работ такія стужкі, як «1917», «Прыгажосць па-амерыканску» (American Beauty), «Дарога перамен» (Revolutionary Road), «Імперыя святла» (Empire of Light). Ён таксама зняў два фільмы з эпапеі пра Джэймса Бонда: «Каардынаты «Скайфолл» (Skyfall) і «Спектр» (Spectre).
У мінулым годзе «Бітлз» выпусцілі свой апошні ў гісторыі сінгл — песню Now And Then.
Гісторыя гэтай кампазіцыі пачалася ў 1970-х, калі Джон Ленан запісаў яе на хатні магнітафон, працягнулася ў сярэдзіне 1990-х, калі тры члены групы, якія засталіся ў жывых, працягнулі над ёй працаваць, і скончылася ў 2020-х, калі Пол Макартні і Рынга Стар завяршылі яе, выпусціўшы ў выглядзе сінгла.
У лістападзе 2023 года песня «Бітлз» (Now And Then) узначаліла хіт-парад у Вялікабрытаніі — упершыню пасля 1969 года.
Глядзіце таксама

У 2021 годзе ў пракат на стрымінгавай платформе Disney+ выйшаў амаль васьмігадзінны Дакументальны фільм The Beatles: Get Back, які распавядае пра працу «Бітлз» над альбомам Let It Be.
За час існавання «Бітлз» з 1964 па 1970 год на экраны выйшлі пяць фільмаў з удзелам членаў групы, але толькі тры з іх былі мастацкімі: A Hard Day's Night («Вечар цяжкага дня»), Help («На дапамогу!») і Yellow Submarine ("«Жоўтая падводная лодка»") — апошні з іх быў анімацыйным, і музыканты ў ім былі прадстаўлены ў выглядзе маляваных персанажаў.