Што можна і што нельга рабіць на Божае Нараджэнне

Добрая прыкмета на Каляды — калі госці ў дом першымі ўвойдуць двое мужчын. Гэта азначае, што цягам года ў сям'і не будзе сварак. Калі ж першай у хату ўваходзіць жанчына, то гэтая прымета не цешыць.

Фота euroradio.fm

Фота euroradio.fm

У дзень Божага Нараджэння, 7 студзеня, усе вернікі ўспамінаюць найвялікшы цуд — нараджэнне Ісуса Хрыста. Яны збіраюцца ў храмах, дзе праходзяць святочныя набажэнствы. Таксама 7 студзеня ўсе імкнуцца наведаць родных і блізкіх, каб падзяліць з імі ежу, піша segodnya.ua.

Існуе нават традыцыя хадзіць у госці. Добрая прыкмета — калі ў дом першымі ўвойдзе двое мужчын. Гэта азначае, што цягам года ў сям'і не будзе сварак. Калі ж першай у хату ўваходзіць жанчына, то гэтая прымета не цешыць: мяркуецца, што гэта да няшчасцяў і хвароб.

Пачынаюцца Каляды, якія працягнуцца аж да 18 студзеня. У гэты перыяд людзі стараліся весяліцца, ладзілі гулянні, спраўлялі вяселлі. Таксама, паводле павер'яў і прымет, менавіта 7 студзеня пачынаюцца сапраўдныя калядныя маразы.

Народныя прыкметы 7 студзеня

Калі на Каляды адліга, значыць, трэба чакаць цёплую і раннюю вясну. Калі на Каляды, 7 студзеня, удараюць маразы, то гэтак жа холадна будзе і на Вадохрышча. Можа нават пачацца моцная завіруха.

Калі на свята Божага Нараджэння котка сценкі дзярэ, значыць, зусім хутка надвор'е сапсуецца. Калі ж котка скруцілася ў клубок, трэба чакаць моцных маразоў.

Высокія гурбы 7 студзеня прадказваюць добры год.

Адліга ў дзень Божага Нараджэння прадвесціць раннюю і цёплую вясну.

Ясны месяц на небе — чакай моцных маразоў.

Згуляць вяселле 7 студзеня — на шчасце ў шлюбе.

Калі на дварэ разгулялася мяцеліца — быць ранняй вясне.

Нельга ўжываць спіртное на свята Божага Нараджэння — прап'еш увесь летні ўраджай.

Паводле прыметы 7 студзеня, глава сям'і ў гэты дзень павінен заставацца дома — каб статак не згубіць.

Калі на свята Божага Нараджэння, гледзячы на неба, памаліцца і загадаць жаданне, яно абавязкова збудзецца.

Калі Каляды прыпадаюць на маладзік — гэта абяцае неўраджай. Зорнае неба, наадварот, абяцае добры ўраджай бабовых культур. У гэты дзень нельга хадзіць на рыбалку і ў лес, каб не трывожыць вадзянікоў, русалак і лесавікоў, якія адзначаюць свята.

Нельга 7 студзеня лаяцца, працаваць, пераязджаць на новае месца, рэзаць жывёлу і думаць пра штосьці дрэннае.

charter97.org