У новай кнізе Джаан Роўлінг з'явіцца гераіня, якую абвінавацілі ў трансфобіі
Пісьменніца назвала выпадковым тое, што гэта пераклікаецца з яе жыццём.
![roulinh_2.jpg roulinh_2.jpg](/img/v1/images/roulinh_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У новай кнізе Джаан Роўлінг будзе гераіня, якая падвяргаецца пераследу пасля таго, як яе абвінавацілі ў трансфобіі. Пра гэта паведамляе Rolling Stone.
Новая кніга Роўлінг распавядае пра карыкатурыстку з YouTube Эдзі Ледуэл. Персанаж падвяргаецца крытыцы з боку яе прыхільнікаў за кантэнт, які гледачы лічаць трансфобным і расісцкім. Урэшце Ледуэл высочваюць і забіваюць. Крытыкі лічаць, што сюжэт адносна перагукаецца з гісторыяй самой Роўлінг, якая публікавала заявы, што лічыліся трансфобнымі.
Але, нягледзячы на падабенства з уласным жыццём, Роўлінг сказала, што ўсё гэта было проста вялікім супадзеннем. «Я напісала кнігу яшчэ да таго, як са мной у інтэрнэце здарыліся некаторыя рэчы. Я сказала свайму мужу: "Я думаю, што ўсе ўспрымуць гэта як адказ на тое, што здарылася са мной", але на самой справе гэта не так. У той час, калі гэта адбылося, першы чарнавік кнігі ўжо быў гатовы», — сказала пісьменніца.
Раман «Чарнільнае сэрца» ўваходзіць у цыкл крымінальных трылераў «Удар баклана», якія Роўлінг піша пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт.
![«Ты наступная». Джоан Роўлінг пагражаюць праз падтрымку Салмана Рушдзі «Ты наступная». Джаан Роўлінг пагражаюць праз падтрымку Салмана Рушдзі](/img/v1/images/roulinh.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сітуацыя вакол стаўлення Роўлінг да транссексуалаў пачалася яшчэ ў чэрвені 2020 года пасля таго, як пісьменніцу абурыла фармулёўка «людзі, якія маюць менструацыю». Тады яе абвінавацілі ў трансфобіі і неталерантнасці, а публіка і фанаты пачалі масава крытыкаваць аўтара. Эдзі Рэдмэйн, Эма Уотсан і Дэніэл Рэдкліф заявілі, што не згодныя з меркаваннем Роўлінг.