ААН: Інтэрнэт-блакаванне парушае правы чалавека
Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю з асуджэннем краінаў, якія абмяжоўваюць ці блакуюць доступ да інтэрнэту.

Фота eterra.info
Рэзалюцыя, якая была прынятая на падставе кансенсусу некалькіх дзясяткаў краінаў, «безумоўна асуджаюцца меры, якія абмяжоўваюць ці наўмысна парушаюць доступ ці распаўсюд інфармацыі ў інтэрнэце».
Такія дзеянні дакумент называе парушэннем правоў чалавека і заклікае ўсе дзяржавы ўстрымацца ад іх.
Ініцыятыва «Access Now», якая адсочвае парушэнне лічбавых правоў, налічыла прынамсі 15 выпадкаў адключэння інтэрнэту па ўсім свеце ў 2015 годзе і 20 — у першай палове гэтага года.
«Блакаванні шкодзяць кожнаму і даюць магчымасць парушаць правы чалавека без розгаласу і без пакарання», — кажа Дэджы Алукатан з «Access Now».
Рэзалюцыя мае рэкамендацыйны характар. Раней эксперты выказваліся наконт таго, што такія дакументы карысныя для аказання грамадскага ціску.
belsat.eu