«Адна з найбуйнейшых палітычных сіл Беларусі» прызнала Крым расійскім... Хто ж гэта?!

На шэрагу пракрамлёўскіх сайтаў з'явілася навіна — адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі прызнала Крым расійскім. Такія публікацыі можна было пабачыць і на EurAsia Daily, і на сайце сепаратыстаў NewsFront, і на некаторых іншых рэсурсах, — піша Наша Ніва.

cdb6731c_fc60_4a66_9685_58d20b838f24_w1023_r1_s.jpg

Усе гэтыя крыніцы спасылаліся на ўкраінскі апазіцыйны сайт «Голас праўды», які быў створаны людзьмі, блізкімі да былой кіруючай «Партыі рэгіёнаў».
«Голас праўды» піша, што Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, якая з'яўляецца нібыта «адной з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі», прызнае Крым расійскім. «Голас праўды» спасылаецца на адно з інтэрв'ю лідара гэтай партыі Васіля Задняпранага.

5a57b86072553e74a9798aa4c1586_ivfpj.jpg

Партыя, чыю назву з цяжкасцю ўзгадаюць нават беларускія палітычныя эксперты, апісваецца як «адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі».
Прапагандысты пішуць, што партыя «мела значнае прадстаўніцтва ў беларускім парламенце на працягу некалькіх скліканняў». За лідараў меркавання выдаецца партыя, якая за 6 скліканняў Палаты прадстаўнікоў мела толькі 7 дэпутатаў.
Разам з тым, Задняпраны сапраўды стаіць на прарасійскіх пазіцыях, у чым не цяжка пераканацца, пагойсаўшы па ягонаму акаўнту ў твітары, дзе твой хваліцца сяброўствам з расійскімі палітыкамі, піша пра «веліч Расіі» і г.д.