БХД: Беларусь усё больш робіцца прыдаткам Расіі

"Падпісанне 29 траўня Аляксандрам Лукашэнкам ад імя Беларусі дамовы пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага звязу ставіць краіну яшчэ ў большую залежнасць ад Расеі", — гаворыцца ў заяве БХД.



lukashenko_astana_29052014_pres_1.jpg

Фота: president.gov.by

Гэтая дамова не нясе эканамічнай выгады Беларусі, спрыяе стагнацыі беларускай эканоміцы і супярэчыць патрэбам нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Замест дыверсіфікацыі знешнеэканамічных і знешнепалітычных сувязяў улады яшчэ шчыльней прывязваюць Беларусь да Расеі, робячы яе дэ факта прыдаткам новай Расейскай імперыі.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе выхады з гэтай дамовы, Арганізацыі дамовы пра калектыўную бяспеку і іншых падобных дамоваў і арганізацыяў.

Падпісанне такіх дамоваў — гэта рэальныя крокі па страце суверэнінту Беларусі і знішчэнню незалежнасці беларускай дзяржавы".

Прэсавая служба БХД