
У спісе асоб, у дачыненні да якіх вядзецца спецвытворчасць,
пакуль фігуруюць толькі двое членаў кабінета — яго стваральнік Святлана
Ціханоўская і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка. Калі СК аб'яўляў пра
гэта ў кастрычніку, яны згадваліся як «прадстаўнікі так званага
каардынацыйнага савета».
«На дадзены момант мы працягваем фіксаваць
супрацьпраўную дзейнасць усіх удзельнікаў «пераходнага кабінета», — заявіў Васільеў. — Збеглых чакае толькі адзін канец, калі яны не
адумаюцца».
Намеснік старшыні СК таксама паведаміў, што «са дня на
дзень» будзе распачатая «спецвытворчасць» у дачыненні да былога прэтэндэнта
на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы, і назваў яго «карупцыянерам і
хабарнікам».
«Наступствы пачатку спецыяльнай вытворчасці таксама будуць: канфіскацыя маёмасці, таксама магчыма пазбаўленне грамадзянства», — дадаў чыноўнік.