Юрыстка Бандарэнка прысудзіла студэнту юрысту гады ў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада вынесены прысуд студэнту юрыдычнага факультэта БДУ, палітзняволенаму Уладзіміру Запольскіх.

zapolskih.jpg

Юнака абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасць (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і абразе прабстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вяла суддзя Святлана Бандарэнка.
Суд праходзіў тры дні ў закрытым рэжыме.
22-гадовы Уладзімір Запольскіх быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра. Утрымліваўся да суда ў СІЗА №1 у Мінску.
Суд пастанавіў прызнаць юнака вінаватым і асудзіў да пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады, а таксама штрафу ў памеры 200 базавых велічынь.

Падтрымаць палітвязня можна, даслаўшы ліст альбо паштоўку на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Уладзімір Антонавіч Запольскіх.


Нагадаем, раней былы кіраўнік Генштаба УС Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў прапанаваў забіць за аднаго загінулага супрацоўніка КДБ 20 або 100 чалавек. Пра гэта ён заявіў журналістам на цырымоніі развітання з афіцэрам спецпадраздзялення «Альфа» КДБ Дзмітрыем Федасюком.

«У якіх сем’ях выхоўваліся гэтыя людзі. Я лічу, мы занадта мякка паступаем з імі і да іх падобнымі. Чамусьці яны дзейнічаюць па-за рамкамі закону, а мы стараемся ўсё рабіць па законе. Па законе з імі гутарыць, па законе іх пераконваць, па законе іх угаворваць. А трэба, як Пуцін сказаў, мачыць у сарціры ўсіх: за аднаго 20, 100... Каб не было непанадна нікому. Можа быць груба, але шчыра», — сказаў былы кіраўнік Генштаба, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў.Пра каго канкрэтна казаў дэпутат, зразумець без кантэксту складана. Пра саўдзельнікаў Андрэя Зельцэра нічога не паведамлялася. Магчыма, гаворка ідзе пра апанентаў улад або дзясяткі асоб, якіх арыштавалі ў апошнія дні за каментары з нагоды перастрэлкі ў мінскай кватэры, у выніку якой загінулі афіцэр «Альфы» Дзмітрый Федасюк і праграміст Андрэй Зэльцэр.