Эрдаган: «Турцыя не прызнае крокі, якія супярэчаць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны»
23 лютага адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
У размове з прэзідэнтам Турцыі Пуцін падкрэсліў «аб'ектыўную неабходнасць» прызнаць незалежнасць «ДНР» і «ЛНР» «ва ўмовах агрэсіі ўкраінскіх уладаў у Данбасе і іх катэгарычнай адмовы выконваць "мінскія пагадненні"». Пуцін таксама выказаў расчараванне пазіцыяй ЗША і НАТА наконт прапаноў Расіі па гарантыях бяспекі. На думку расійскага прэзідэнта, патрабаванні і заклапочанасць Расіі былі праігнараваныя, паведамляе прэс-служба Крамля.
Эрдаган, у сваю чаргу, заявіў, што Турцыя не прызнае крокі, якія супярэчаць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Прэзідэнт Турцыі мяркуе, што важна дамагчыся выніку на аснове «мінскіх пагадненняў», паведамляе прэс-служба Эрдагана.
Эрдаган таксама падкрэсліў, што ваенны канфлікт нікому не прынясе карысці, і заявіў, што Турцыя гатовая ўнесці ўклад у зніжэнне напружанасці і падтрыманне міру.
Эрдаган і Пуцін таксама дамовіліся пра працяг дыпламатычных кантактаў.
Паводле reform.by.