Еўрасаюз зацвердзіў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз афіцыйна ўхваліў санкцыі супраць Расіі, якія ўводзяцца ў адказ на прызнанне Масквой незалежнасці сепаратысцкіх утварэнняў «ДНР» і «ЛНР». Пра гэтае рашэнне паведамляецца на сайце Еўрапейскай рады.


Пад санкцыі трапіў 351 дэпутат Дзярждумы, якая 15 лютага прагаласавала за прызнанне незалежнасці «ДНР» і «ЛНР». Акрамя таго, абмежаванні закрануць 27 асоб і арганізацый, якія «адыгралі ролю ў падрыве або пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны». Сярод іх — чальцы ўрада, бізнэсмены, высокапастаўленыя вайскоўцы і тыя, хто ўдзельнічаў у кампаніі дэзынфармацыі супраць Украіны. Абмежаванні ўключаюць замарожванне актываў і забарону на паездкі ў краіны ЕС.

Акрамя таго, санкцыі прадугледжваюць эмбарга на экспарт і імпарт тавараў з «ДНР» і «ЛНР», забарону на турызм, гандаль і інвестыцыі. Расія будзе абмежаваная ў доступе да фінансавых рынкаў ЕС.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: