Вальфовіч не выключае выкарыстання ядзернай зброі
Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч паспрабаваў патлумачыць, навошта Беларусі ядзерная зброя. Не паверыце, але падставай для яе размяшчэння нібыта стаў клопат пра эканоміку і дабрабыт беларусаў.

«Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання», — заявіў у эфіры тэлеканала АНТ дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч, паведамляе БелТА.
«Тое, што адбываецца сёння на тэрыторыі сумежных краін, на тэрыторыі перш за ўсё Польшчы, — да 4% ВУП адводзіцца на патрэбы абароны на шкоду эканоміцы, на шкоду інтарэсам простых грамадзян», — запэўніў беларусаў Вальфовіч.
«Ствараецца, па вялікім рахунку, наступальная групоўка, гэта бачна няўзброеным поглядам. Каб астудзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсці гэтым жа шляхам і эканоміку перанацэліць на ваенныя патрэбы, пачаць павялічваць і разгортваць узброеныя сілы да колькасці ваеннага часу, але гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян, насельніцтва Беларусі», — патлумачыў ён.
Паводле яго слоў, Захад проста не пакінуў Беларусі іншага выйсця. «Хаця, выводзячы ў 1990-х гадах ядзерную зброю з Беларусі, Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, гарантавалі забеспячэнне бяспекі, адсутнасць якіх-небудзь санкцый у дачыненні да Беларусі, сёння ўсё парушана. Таму размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адным з крокаў стратэгічнага стрымлівання».

«Калі нейкі розум у галовах палітыкаў на Захадзе застаўся яшчэ, вядома ж, яны гэту чырвоную рысу не перасягнуць. Таму што прымяненне нават тактычнай ядзернай зброі прывядзе да незваротных наступстваў. Гэта будзе, вядома, крайні крок. Але крок, апраўданы для таго, каб абараніць нашу краіну».