«Коля, не паказвай тату мае твіты». Шрайбман, які прадбачыў рашэнне Лукашэнкі, пажартаваў у сацсетках
Палітычны эксперт Арцём Шрайбман загадзя здагадаўся, якім будзе «лёсавызначальнае» рашэнне Аляксандра Лукашэнкі. З гэтай нагоды ён зрабіў жартаўлівы допіс на сваёй старонцы ў твітары.
«Коля, калі ты чытаеш мяне ў твітары, то чытай — але тату больш не трэба паказваць», — напісаў Арцём Шрайбман.
Аб тым, што ўлада ў надзвычайным выпадку пяройдзе да Рады бяспекі, ён напісаў яшчэ за колькі дзён да сённяшніх навін. Пры гэтым Арцём Шрайбман назваў гэта «рухам у бок казахскага сцэнара».