Крыніцы: Крэмль адмовіўся ад «дэмілітарызацыі» і «дэнацыфікацыі» Украіны

Расія гатовая адмовіцца ад большасці сваіх патрабаванняў да Украіны, акрамя неўступлення ў НАТА. Пасля месяца вайны Крэмль кардынальна мяняе свае патрабаванні да Кіева. Як піша Financial Times са спасылкай на чатырох чалавек, знаёмых з сітуацыяй аб перамовах паміж Украінай і Расіяй, Масква вырашыла адмовіцца ад большасці патрабаванняў, з якімі яна пачала вайну.

89e1d3070c80bc2a0277e32580fb59a9.webp

Такім чынам, Расія настойвае на тым, каб Украіна адмовілася ад планаў ўступлення ў НАТА, не размяшчала ваенныя базы трэціх краін на сваёй тэрыторыі і не займалася стварэннем ядзернай зброі.

Пры гэтым Масква, па словах крыніц FT, не акажа супраціву ў выпадку ўступлення Украіны ў ЕС і на шматбаковыя гарантыі бяспекі Украіне з боку саюзнікаў, у тым ліку ЗША і Вялікабрытаніі.

«Дэмілітарызацыя» і «дэнацыфікацыя», а таксама гарантыя статусу расійскай мовы больш не з'яўляюцца асноўнымі патрабаваннямі Крамля. Пытанне аб статусе Крыма і Данбаса будуць вырашаць наўпрост падчас перамоваў Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, чарговы раўнд перамоваў прадстаўнікоў Украіны і РФ пачаўся сёння ў Стамбуле. Дыпламаты мяркуюць, што агучаныя саступкі бакоў — спроба выйграць час, каб паспець перагрупаваць і папоўніць сілы для новага наступу.