Крынж дня. Губазікі прымусілі зубачысткай сцерці бчб-сцяг з малюнка
Здзекуюцца як могуць. Гэтым разам прымусілі выправіць наш сцяг на белы.
![scjah_4.jpg scjah_4.jpg](/img/v1/images/scjah_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адным з прарэжымных тэлеграм-каналаў з’явілася «пакаяльнае» відэа з вядучым інжынерам па абароне інфармацыі кампаніі «Parimatch» (так ён сам сябе называе).
Як вынікае з відэа, у 2020 годзе мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а таксама адміністраваў дваровы чат. Імаверна, гаворка пра адзін з дваровых чатаў Кастрычніцкага раёна Мінска.
«У выніку, на знак капітуляцыі, вырашыў выправіць свой бчб-шны сцяг на белы. І не толькі на карціне», — гаворыцца ў паведамленні канала.