Лёгкія непаразуменні на мяжы могуць скончыцца для беларускіх генералаў трагічнымі непрыемнасцямі

Найлепшае, што цяпер могуць зрабіць беларускія генералы, – сядзець ціха і не прыцягваць да сябе ўвагі. Безумоўна, потым хаўруснік абавязкова, вядома, адпомсціць за беларускіх генералаў трансфарматарнай будцы пад Кіевам. Але беларускім генералам ад гэтага будзе не лягчэй, піша аўтар тэлеграм-канала «Лісты да дачкі». 

_belarus_zyccjo_armija_vaennyja_fota_novy_czas__1__logo.jpg

Другі дзень запар расійская армія атакуе Украіну ракетамі і дронамі. Да гэтай атакі, расійская армія, як я разумею, доўга рыхтавалася. Таму што абстраляць Украіну — гэта такі спосаб расійскіх уладаў паказаць, што яны яшчэ пакуль памятаюць пра Курскую вобласць. Таму што апошнім часам гэта ўжо не так відавочна.

Ну ў сэнсе, была, вядома, нейкая там Курская вобласць і нешта ад яе яшчэ нават засталося. І можа быць, тое што засталося, нават нікуды не падзенецца. А можа — падзенецца... Але навошта непакоіць сябе сумнымі напамінамі пра тое, чаго ўсё роўна не можаш сабе вярнуць?

Заўваж, кожны раз, калі ў расійскіх уладаў не атрымліваецца зрабіць што-небудзь добрае для сваіх грамадзян, яны замест гэтага робяць што-небудзь дрэннае чужым. І лічаць, што такім чынам яны свае грамадзянскія абавязкі перад грамадствам выканалі. 

І я хачу табе сказаць, што перспектыва выканання расійскімі ўладамі сваіх абавязацельстваў па абароне малодшага саюзніка, — яна пачынае праяўляцца новымі фарбамі.

Глядзіце таксама

Вось днямі МЗС Украіны параіла беларускім генералам адвесці войскі далей ад украінскай мяжы. Я, шчыра кажучы, не ўпэўнены, што ў беларускіх генералаў ёсць шмат войскаў каля ўкраінскай мяжы. І тым больш, што беларускія генералы збіраюцца гэтымі войскамі што-небудзь парушыць.

Глядзіце таксама

Але нават калі ў беларускіх генералаў наогул няма ніякіх войскаў каля ўкраінскай мяжы, то лепш ім паслухацца добрай парады і адвесці далей. Нават тыя войскі, якіх у іх там няма. Таму што лёгкія памежныя непаразуменні могуць скончыцца для беларускіх генералаў трагічнымі непрыемнасцямі.

І раней беларускія генералы маглі сабе, вядома, гэтыя непрыемнасці дазволіць. 

Беларускія генералы верылі, што ў іх за спінай стаіць няхай патрапаная, але ўсё ж такі нейкая моц Саюзнай дзяржавы. Што калі іх хто-небудзь пакрыўдзіць, то саюзнік будзе іх абараняць усімі даступнымі яму сіламі і сродкамі.

Ну вось мяркуючы па тым, як саюзнік абараняе сваю Курскую вобласць, беларускім генералам лепш разлічваць выключна на ўласныя сілы і сродкі. Таму што саюзніку яго сіл і сродкаў не хапае нават на абарону яго ўласнай Курскай вобласці. 

Не, безумоўна, потым хаўруснік абавязкова, вядома, адпомсціць за беларускіх генералаў трансфарматарнай будцы пад Кіевам. Але беларускім генералам ад гэтага будзе не лягчэй.

Не факт, што ў беларускіх генералаў нават будзе час, каб зведаць пачуццё глыбокага задавальнення ад праведзенай саюзнікам працы.

Глядзіце таксама

Таму лепшае, што цяпер могуць зрабіць беларускія генералы – сядзець ціха і не прыцягваць да сябе ўвагі. І нават перамогі над умоўным суперніка ў тэлевізары лепш адкласці да больш бяспечных часоў. Таму што ніколі не ведаеш, куды цябе ў гэтым тэлевізары можа занесці… Тым больш пасля таго, як сокалы скінулі пацука на прыступкі дома ўрада ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.