Лукашэнка паехаў на адпачынак у Сочы
Аляксандр Лукашэнка праводзіць кароткатэрміновы адпачынак у Сочы.
Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля
Эйсмант.
У час знаходжання ў гэтым рэгіёне кіраўнік дзяржавы мае намер азнаёміцца з тым, як рэалізуюцца планы па развіцці беларускай спартыўна-турыстычнай базы, сцвярджае Эйсмант, а таксама правесці
шэраг сустрэч. У прыватнасці, запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.