Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падпісалі дэкрэт, які зацвярджае саюзныя праграмы, паведамляе «Еўрарадыё».

58b68b8809911_1488358280.png


4 лістапада праходзіць па відэасувязі пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт Расіі паставіў свой подпіс на дакуменце раней. Падчас пасяджэння свой подпіс паставіў і Лукашэнка. «Бачу, Пуцін падпісаў, і я падпішу», — сказаў ён.
Згаданы дэкрэт мае назву «Аб асноўных накірунках рэалізацыі палажэнняў Дамовы аб саюзнай дзяржаве на 2021-2023 гады». Ім зацверджаны 28 саюзных праграм, якія, як заяўляецца, мусяць стаць «практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расіі.