Расійскія падраздзяленні працягваюць прыбываць у Беларусь

З раніцы эшалон расійскага ўзбраення сустрэлі ў Мазыры, пасля абеду яшчэ адзін эшалон прыбыў пад Брэст.

Расійскі ваенны эшэлон сустрэлі раніцай у Мазыры

Расійскі ваенны эшэлон сустрэлі раніцай у Мазыры


Расійскія падраздзяленні працягваюць прыбываць у рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, якая павінна завяршыцца вучэннямі «Саюзная рашучасць — 2022».
Сёння раніцай, паводле інфармацыі беларускага Мінабароны, расійскі эшалон сустрэлі на чыгуначнай станцыі «Козенкі» ў Мазыры.
Удзень чарговы эшалон з ваеннаслужачымі і ваеннай тэхнікай з Расіі прыбыў на чыгуначную станцыю «Палонка» ў Брэсцкай вобласці.
У Мінабароны заяўляюць, што сумесныя ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі «носяць выключна абарончы характар» і па іх заканчэнні «плануецца арганізаваны вывад усіх войскаў у пункты пастаяннай дыслакацыі».
Нагадаем, манеўры павінны прайсці на палігонах «Абуз-Лясноўскі», «Асіповіцкі», «Брэсцкі», «Гожскі» і «Даманаўскі», а таксама на асобных участках мясцовасці. Плануецца задзейнічаць аэрадромы Баранавічаў, Лунінца, Ліды, Мачулішчаў. На днях з'явілася інфармацыя пра тое, што расійская тэхніка была заўважаная ў раёне Рэчыцы.