Расійскія вайскоўцы: «Выконваюцца мерапрыемствы маскіроўкі»
Падраздзяленні СПА забяспечваюць абарону ад паветранага нападу ўмоўнага праціўніка, паведаміла Мінабароны Расіі. «Выконваюцца мерапрыемствы маскіроўкі», — паведаміла Мінабароны Расіі.
![_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg _mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Падраздзяленні Усходняй вайсковай акругі, перадыслакаваныя ў Рэспубліку Беларусь у рамках правядзення праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, прыступілі да разгортвання рухомых палявых пунктаў кіравання на палігонах. Спецыялістамі войскаў сувязі арганізаваная адзіная сістэма кіравання войскамі», — паведаміла Мінабароны РФ.
«Усе звёны сістэмы кіравання забяспечаныя абароненай радыёсувяззю і праваднымі каналамі. На ўсіх пунктах кіравання функцыянуе відэа-канферэнц-сувязь, што дазваляе камандзірам розных ступеняў перадаваць сігналы кіравання ў рэжыме рэальнага часу. Для размяшчэння пунктаў кіравання на мясцовасці праведзеныя інжынерныя работы, выконваюцца мерапрыемствы маскіроўкі», — таксама гаворыцца ў паведамленні. А падраздзяленні СПА забяспечваюць абарону ад паветранага нападу ўмоўнага праціўніка.
Паводле afn.today