Савет бяспекі ААН прагаласаваў за скліканне пасяджэння Генасамблеі па Украіне
Савет бяспекі ААН падтрымаў прапанову Украіны склікаць экстранае пасяджэнне сесіі Генеральнай Асамблеі. Яно будзе прысвечана нападу Расіі на Украіну.

Фота ААН/Лой Феліпе Савет бяспекі ААН засядае па сітуацыі ва Украіне, 27 лютага 2022 г.
За скліканне пасяджэння прагаласавалі 11 членаў Савета бяспекі, Расія выступіла супраць. Кітай, Індыя і ААЭ ўстрымаліся. Трэба адзначыць, што ў выпадку дадзенага галасавання пастаянныя члены Савета бяспекі не маюць права вета.
Раней, карыстаючыся ім, Расія заблакавала рэзалюцыю па сітуацыі вакол Украіны, прапанаваную ЗША і Албаніяй.
Цяпер гэта рэзалюцыя будзе вынесена на Генеральную Асамблею. "Хоць рэзалюцыі Асамблеі не маюць абавязковай сілы, лічыцца, што яны маюць палітычную вагу, паколькі выказваюць волю больш шырокага кола членаў ААН", — зазначае прэс-служба ААН.
reform.by