Спярша «перакасіла», а затым «сплюснула». Паглядзіце, як выглядаў Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным
Дзіўныя фатаграфіі з беларускім дыктатарам прыйшлі з Валаама. Калі няўдалыя здымкі з ім, выкладзеныя прэс-службай Крамля, можна назваць правакацыяй, то недарэчную фатаграфію роднай лукашэнкаўскай прэс-службы інакш як дыверсіяй не назавеш. Відавочна падначаленыя Наталлі Эйсмант (прэс-сакратара Лукашэнкі), перастараліся.

Падчас візіту на Валаам было відаць, што Аляксандр Лукашэнка па-ранейшаму адчувае сябе няважна, звяртае ўвагу udf.name. Яму цяжка хадзіць. І пры ўсякай магчымасці ён спрабуе альбо прысесці, альбо абаперціся на што-небудзь. Вось з якім перакошаным ад болю тварам беларускага кіраўніка засняла крамлёўская прэс-служба.

Вось яшчэ адзін няўдалы здымак. На ім добра відаць, што беларускі кіраўнік знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме: у яго відавочныя праблемы з лішняй вагой.

Выратаваць становішча паспрабавала прэс-служба Лукашэнкі, выклаўшы падобны здымак з крыху іншым ракурсам, але моцна адрэтушаваны.

На гэтым кадры нават Уладзімір Пуцін выглядае гадоў на 15 маладзей.
А гэты «шэдэўральны» здымак выкладзены на афіцыйным сайце беларускага кіраўніка. І зноў няўдалы ракурс. Гэтым разам фатограф зняў Лукашэнку са злёгку прыплюшчанай галавой.

Гэта не першы кур'ёз падначаленых Эйсмант. Год таму падчас наведвання вайсковай часткі хворага Лукашэнкі так адрэтушавалі, што ён стаў падобны на васковую фігуру з музея мадам Цюсо. Гэты здымак пасля знік з афіцыйна сайта.
