Святлана Ціханоўская: Ад закрыцця межаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін
Беларуская дэмакратычная лідарка пракаментавала планы Камітэта па нацыянальнай бяспецы Літвы наконт закрыцця яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
![Святлана Ціханоўская. Фота з сацсетак Святлана Ціханоўская. Фота з сацсетак](/img/v1/images/svjatlana_cihanouskaja_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Ціханоўская. Фота з сацсетак
Нагадаем, 6 лютага стала вядома пра тое, што Камісія нацыянальнай бяспекі Літвы — урадавага органа, у які ўваходзяць прэм'ер-міністр, некалькі чальцоў Кабінета міністраў, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Літвы і спецслужбаў — прапанавала закрыць два з чатырох памежных пунктаў пропуску ў Лаворышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). Прычым у жніўні 2023 года Літва закрыла яшчэ 2 пункты. Памежныя пункты хочуць закрыць з 1 сакавіка.
Літоўская камісія прапанавала таксама зрабіць больш жорсткімі пасажырскія аўтобусныя зносіны паміж Літвой і Беларуссю шляхам паступовага скарачэння колькасці дазволаў, якія выдаюцца прыватным перавозчыкам, а таксама забараніць перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы пешаходам і веласіпедыстам.
Глядзіце таксама
![Справа нацбяспекі: Літва плануе закрыць яшчэ 2 пункты пропуску на мяжы з Беларуссю Справа нацбяспекі: Літва плануе закрыць яшчэ 2 пункты пропуску на мяжы з Беларуссю](/img/v1/images/litva_mjaza_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Беларуская лідарка выказалася супраць узвядзення Літвой “жалезнай заслоны” ад беларусаў:
«Мы разумеем асцярогі службаў бяспекі Літвы, але закрыццё памежных пераходаў для пасажыраў — гэта лячэнне сімптомаў, а не прычын праблемы. Закрыццё ўдарыць у першую чаргу па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну.
Не трэба будаваць жалезную заслону. Бо ад ізаляцыі беларусаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін. Для многіх беларусаў мяжа з Літвой — гэта адзіная сувязь са свабодным светам. А для некаторых — адзіная магчымасць выратавацца ад рэпрэсій.
Глядзіце таксама
![Беларускія эмігранты могуць стварыць небяспеку для Літвы Чаму літоўцы бачаць пагрозу ў эмігрантах-беларусах?](/img/v1/images/lavrinavichus_1.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Вядома, сярод тых, хто прыязджае, могуць быць і памагатыя
рэжыму. Давайце іх выяўляць. І многія беларускія ініцыятывы ўжо самастойна гэта
робяць, як у выпадку з Матыевічам, і дзеляцца звесткамі з літоўскім бокам.
Можна перагледзець сістэму праверак, і мы гатовыя ў гэтым дапамагаць.
Ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў. Абмяжоўваць трэба грузаперавозкі, і ў першую чаргу патокі гандлю падсанкцыйных тавараў. А пасажырскае паведамленне неабходна захаваць».
Глядзіце таксама
![Мацвея Бяляя асудзілі за напад на амбасаду Беларусі ў Вільні: ці яго чакае дэпартацыя? У Вільні асудзілі беларуса за напад на беларускую амбасаду, але пакаранне ён паспеў адбыць](/img/v1/images/01000000_0aff_0242_48f1_08dbd135ba02_cx0_cy34_cw0_w1023_r1_s.avif?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)