Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН. паведамляецца ў тэлеграм-канале палітыка.

photo_2022_09_16_15_34_18.jpg

Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, сустрэнецца з прадстаўнікамі дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі.
19 верасня Эстонія і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўня, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыма ў вайне супраць Украіны.
У той жа дзень Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў і гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спробаў Расіі ўсталяваць кантроль над краінай.
Таксама падчас візіту запланаваная двухбаковая сустрэча з генеральным сакратаром Рады Еўропы. Плануецца абмеркаваць наступныя крокі па стварэнні кантактнай групы па сувязях з Беларуссю.