У Беларусі збіраюцца завочна судзіць Ціханоўскую, Латушку, Кавалькову, Дылеўскага і Мароз
У Беларусі распачата спецыяльная вытворчасць супраць кіраўнікоў Каардынацыйнай рады, а далей неўзабаве варта чакаць завочныя суды над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Сяргеем Дылеўскім і Марыяй Мароз.

Следчы камітэт Беларусі рапачаў працэс «спецыяльнай вытворчасці» ў дачыненні да чальцоў Каардынацыйнай рады. Адпаведнае рашэнне ўзгоднена Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.
Спецыяльная вытворчасць распачата ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і Марыі Мароз.
Святлану Ціханоўскую абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод іх: «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках», «змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», «падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў», «стварэнне экстрэмісцкіх фарміраванняў і кіраўніцтва імі», «заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», «перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме».

Паўлу Латушку інкрымінаваны 8 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у Вольгі Кавальковай — пяць артыкулаў, у Марыі Мароз — чатыры.
А ў Дылеўскага — толькі тры: змова з мэтай захопу ўлады (ч. 1. арт. 357), заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361) ды стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1).

Усе згаданыя чальцы Каардынацыйнай рады знаходзяцца за мяжой, таму ў Беларусі іх вырашылі судзіць завочна.