У Сенаце Польшчы ўхвалілі папраўкі ў закон, які спрашчае легалізацыю для беларусаў
У Сенаце Польшчы ўхвалілі папраўкі ў закон, які спрашчае легалізацыю беларусаў у гэтай краіне, пра гэта паведамляе «Цэнтр беларускай салідарнасці». Пасля падпісання прэзідэнтам Польшчы дакумент уступіць у сілу.
Дзякуючы прынятым папраўкам у беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, з'явіцца магчымасць атрымліваць нацыянальныя (у тым ліку — гуманітарныя) візы на тэрыторыі краіны. Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы, выдадзенай па гуманітарных прычынах, змогуць атрымаць спецыяльны від на жыхарства. Грамадзяне Беларусі, якія будуць знаходзіцца ў Польшчы на падставе гэтага віду на жыхарства, змогуць атрымаць польскі праязны дакумент.
Раней юрысты ЦБС падрабязна каментавалі запланаваныя папраўкі.
Нагадаем, змены ў закон былі ініцыяваныя на пасяджэннях рабочай групы пры МУС Польшчы, якая была створана па выніках візіту ў краіну прадстаўнікоў офіса Святланы Ціханоўскай і НАУ.
Паводле reform.by.