Вызначана дата правядзення парламенцкіх выбараў
Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал размясціў інфармацыю пра прызначэнне выбараў на 11 верасня.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале адзначаецца, што, у адпаведнасці з указам А. Лукашэнкі ад 6 чэрвеня №190, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня 2016 года, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з указам ад 6 чэрвеня №191, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца з 18 чэрвеня па 18 верасня 2016 года. Адзначаецца, што абавязкі па арганізацыі выбараў і выкананні кантролю заканадаўства на ўскладзены ЦВК. Савету Міністраў прадпісана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне кампаніі з рэспубліканскага бюджэту. Указы ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.